Рэстаран гатэля «Паланэз» размешчаны на шостым паверсе. Рэстаран спалучае ў сабе цудоўную кухню і традыцыйную беларускую гасціннасць, бездакорнае абслугоўванне і індывідуальны падыход да кожнага госцю.
Інтэр'ер рэстарану вытрыманы ў класічным дваранскім стылі, дзе кожная дэталь вытанчана спалучаецца адна з адной.
Наш рэстаран ідэальна падыдзе як для правядзення бізнес-сустрэч з партнёрамі, так і для рамантычнага спаткання. Рэстаран з'яўляецца выдатнай пляцоўкай для правядзення карпаратыўных і індывідуальных мерапрыемстваў. Тут можна правесці выдатны банкет або фуршэт, запрасіўшы на ўрачыстасць да 45 персон.
Для гасцей, якія любяць адасобіцца, у рэстаране прадугледжана асобная VIP зала на 16 месцаў. Тут за смачнай трапезай можна абмеркаваць дзелавыя пытанні, а таксама атрымаць асалоду ад выдатнага сэрвісу.
Наш шэф-повар прапануе кліентам разнастайнае і смачнае меню з вялікім выбарам сезонных дэлікатэсаў, тут таксама з радасцю паклапоцяцца аб Вашых індывідуальных смакавых перавагах.
Спалучэнне ненадакучлівага сэрвісу, вытанчанасці і рэспектабельнасці інтэр'еру дае нязменна сапраўднае адчуванне таго, што тут рады кожнаму госцю.