Нумары
Гатэль «Паланез» прапануе сваім гасцям чатыры тыпы нумароў, якія прыйдуць да спадобы самым патрабавальным гасцям:
- Нумар «VIP-люкс», для тых, хто любіць камфорт, прастору і вытанчанасць у дробных дэталях;
- Нумар «Паўлюкс» – ідэальнае рашэнне для прадстаўнікоў бізнэс-класа;
- Стандартны двухмесны нумар – для тых, каму не падабаецца падарожнічаць аднаму;
- Стандартны аднамесны нумар – утульнасць і гармонія для Вашага адпачынку, калі Вы аддаеце перавагу вандроўкам сам-насам.
Для сваiх гасцей мы стварылi ўсе умовы, неабходныя для адпачынку: кожны з сямнаццацi нумароў мае кандыцыянер, тэлевiзар, душ, бескаштоўны Wi-Fi. Вокны большасцi нашых нумароў выходзяць на парк Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета, які ў сваёй велічы адкрывае свае дзверы наведвальнікам ўжо больш за восемдзесят гадоў. У той жа час, з вокнаў iншых нумароў адкрываецца цудоўны вiд на ўнутраны дворык, якi ўвесну i ўлетку патанае ў зелянiне дрэў.