Архiтэктурны сiмвал беларускай сталiцы
У некалькiх кроках ад гатэля «Паланэз» знаходзiцца Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета.
Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета Рэспублiкi Беларусь – гэта славуты калектыў майстроў сцэны, адна з найбуйнейшых тэатральных пляцовак Еўропы і архітэктурны сімвал беларускай сталіцы.
У 2013 годзе Вялікі тэатр Беларусі адзначыў 80-годдзе. За час яго існавання былі пастаўлены 20 тысяч спектакляў і адбыліся больш за 200 прэм’ер.
Рэпертуар Вялікага тэатра Беларусі сёння налічвае 70 оперных і балетных спектакляў. Адно з галоўных напрамкаў дзейнасці – узбагачэнне нацыянальнага рэпертуару.
Акрамя таго, Вялікі тэатр штогод праводзіць грандыёзныя культурныя праекты як на сваёй сцэне, так і на іншых пляцоўках Беларусі.
Вялікі тэатр Беларусі развівае міжнародныя сувязі з найбуйнейшымі сцэнамі свету, сярод якіх – тэатры Расіі, Украіны, Балгарыі, Азербайджана, Грузіі, Польшчы, Славакіі і Румыніі. У 2013 годзе ўпершыню адбыліся абменныя гастролі з Нацыянальнай операй «Эстонія». Калектыў тэатра пабываў з гастролямі больш чым у 30 краінах свету.
На сцэне Вялікага тэатра Беларусі выступаюць лепшыя калектывы і выканаўцы свету.
Спыняючыся ў гатэлі «Паланэз», да Вашых паслуг будуць не толькі камфартабельныя нумары і сэрвіс, але і магчымасць культурна правесці час, забыцца пра мітусню паўсядзённага жыцця і назаўжды запомніць Ваша знаходжанне ў сталіцы Беларусі.