Мы адчынiлiся!

Изображение
Belarusian
Body

7 кастрычніка 2017 года гатэль «Паланэз» адсвяткаваў сваё адкрыццё. 17 камфартабельных нумароў ужо чакаюць сваіх першых гасцей, рэстаран гатовы да ўрачыстых банкетаў, а зала перамоў – да заключэння вашых самых выгадных пагадненняў.

 

Гатэль «Паланэз» размешчаны ў адным з самых прыгожых куткоў Мінска, таму нашы госці змогуць па вартасці ацаніць не толькі ўтульнасць нашых нумароў, але і каларыт Старога горада.

 

Да вашых паслуг 17 нумароў: 10 двухмесных, 3 аднамесных, 3 паўлюкса і адзін VIP-люкс.

 

У кожным нумары маюцца ўсе неабходныя аксэсуары для камфортнага і зручнага знаходжання: кандыцыянер, тэлефон, тэлевізар і сейф.

 

Безумоўна, усе госці атрымліваюць ўсе неабходныя прадметы побыту і асабістай гігіены, уключаючы халаты, тапачкі і іншыя прадметы ўжытку.

 

На шостым паверсе нашага гатэля размяшчаецца рэстаран з асноўнай залай на 32 месцы, у якой нашы госці змогуць атрымаць асалоду ад дэлікатэсаў беларускай і еўрапейскай кухняў. Рэстаран працуе з 7 да 23 гадзін.

 

Нашы дзверы заўсёды адчынены для вас!